У Беларускім дзяржаўным музеі народнай архітэктуры і побыту прайшло абрадавае мерапрыемства "Ішла каляда калядуючы...".
"Каляды" – народнае зімовае свята, напоўненае рознымі абрадамі, сэнс якіх праяўляўся ў жаданні як мага хутчэй наблізіць надыход сонечнага цяпла і забяспечыць добры ўраджай у новым годзе.