У Палацы дзяцей і моладзі далі ўрачысты старт II Фестывалю лацінаамерыканскай культуры, які пройдзе ў беларускай сталіцы з 4 па 8 кастрычніка. У фестывальнай праграме – майстар-класы, танцавальныя паказы, забавы для дзяцей, паказ кінафільмаў, дэгустацыі страў нацыянальных кухань карэнных народаў Лацінскай Амерыкі, а таксама кірмаш рамёстваў, экспазіцыя традыцыйных касцюмаў, выстава фатаграфій і мастацкіх работ.