У праграму Еўрапейскіх гульняў уваходзяць 5 дысцыплін па гімнастыцы: спартыўная, мастацкая, акрабатыка, аэробіка і скачкі на батуце.
Турнір па спартыўнай акрабатыцы пройдзе ў "Мінск-Арэне" 22–23 чэрвеня. 40 атлетаў паспаборнічаюць за 9 камплектаў медалёў. Беларускія спартсмены нацэлены на высокі рэзультат, паколькі мінулыя Гульні прынеслі ім 3 бронзы – у мнагабор'і, балансаванні і вярчэнні.
Спаборніцтвы па спартыўнай аэробіцы пройдуць 24–25 чэрвеня ў "Мінск-Арэне". За 2 камплекты медалёў паспаборнічаюць 56 спартсменаў.