Урачыстае адкрыццё скульптурнай групы "Мінскі гарадавы" адбылося 2 сакавіка на сталічнай вуліцы Гарадскі Вал. Помнік вартавому парадку пачатку ХХ стагоддзя ўстаноўлены побач з Музеем цэнтра культурна-выхаваўчай работы МУС.