Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Фота | 100-годдзе беларускай міліцыі: юбілейныя праекты, урачыстасці ў кожным рэгіёне краіны і вялікі марш-парад у цэнтры Мінска

Музей МУС у Мінску

Музей МУС у Мінску
2 Сак 2017

У святочныя дні 100-годдзя беларускай міліцыі адчыніў дзверы абноўлены музей МУС, які да гэтага доўгі час рэканструявалі. Цяпер ён сустракае гасцей з новымі ідэямі і экспанатамі. Арыенцірам для наведвальнікаў служыць новая скульптурная кампазіцыя мінскага гарадавога, агледзеўшы якую на адкрытай пляцоўцы, можна ўбачыць міліцэйскую рэтратэхніку.

Будынак 1914 года рэстаўратары прывялі ў аўтэнтычны выгляд, павялічыўшы плошчу экспазіцыі прыблізна на трэць, што дало магчымасць размясціць для агляду яшчэ больш рарытэтаў. Сёння фонды музея змяшчаюць больш за 14 тыс. экспанатаў: фатаграфіі і дакументы, узнагароды, зброю, асабістыя рэчы супрацоўнікаў, рэчавыя доказы злачынстваў, раскрытых беларускімі міліцыянерамі... У пяці залах абноўленага музея можна даведацца аб структурах па ахове правапарадку на беларускіх землях яшчэ з часоў Вялікага Княства Літоўскага і Рэчы Паспалітай.

Асаблівая ўвага – арганізацыі і развіццю беларускай міліцыі ў 1917-1939 гадах, і ў першую чаргу Мінскай гарадской міліцыі на чале з Фрунзэ. Прадстаўлена дзейнасць міліцыі ў гады Вялікай Айчыннай вайны, удзел у аднаўленні правапарадку ў разбураных гарадах. Асобная старонка ў гісторыі – ліквідацыя наступстваў аварыі на ЧАЭС. І, зразумела, расказ аб дзейнасці падраздзяленняў беларускага МУС на сучасным этапе, аб спецыялізаваных органах па ахове грамадскага парадку і барацьбе са злачыннасцю ў XXI стагоддзі.

Урачысты сход з нагоды 100-годдзя ўтварэння беларускай міліцыі
Святочны канцэрт з нагоды 100-годдзя беларускай міліцыі
Сустрэча афіцэраў МУС і ўнутраных войскаў
Сустрэча афіцэраў МУС і ўнутраных войскаў
Музей МУС у Мінску
Папярэдняя       1 2 3 4 5  [6..8]      Наступная