Другі фестываль "Гонка легенд – зоркі біятлона за мір" прайшоў 18 верасня ў Рэспубліканскім цэнтры алімпійскай падрыхтоўкі па зімовых відах спорту "Раўбічы". Унікальны праект, ініцыятарам якога стала трохразовая алімпійская чэмпіёнка, уладальніца Вялікага хрустальнага глобуса Дар'я Домрачава, сабраў 30 лепшых страляючых лыжнікаў з розных краін свету.