На пятым Усебеларускім народным сходзе сталічны Мінск прадставіць самая шматлікая дэлегацыя – 400 чалавек. На сустрэчы 30 мая дэлегаты, а таксама прадстаўнікі органаў кіравання, грамадскасці горада, члены савета старэйшын пры Мінгарвыканкаме, працоўных калектываў, грамадскіх арганізацый, акрэслілі кола пытанняў, якія будуць вынесены на ўсенароднае абмеркаванне.
У спісе ўдзельнікаў гарадскога сходу – намеснік прэм'ер-міністра Наталля Качанава, памочнік Прэзідэнта – галоўны інспектар па Мінску Аляксандр Якабсон, старшыня ЦВК Лідзія Ярмошына, мэр Мінска Андрэй Шорац, знакамітая велагоншчыца васьміразовая чэмпіёнка свету Наталля Цылінская...