Сям’я – гэта фундамент, на якім будуецца паспяховая дзяржава. Такім меркаваннем падзялілася першы намеснік старшыні Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта Надзея Лазарэвіч у час мерапрыемства "З любоўю і пяшчотай жадаю матулі і тату!", якое адбылося ў ГЦ "Сталіца" ў Мінску. У ім прынялі ўдзел 12 шматдзетных сем’яў, якія прадстаўляюць вядучыя прамысловыя прадпрыемствы сталіцы.