Адукацыя – гэта будучыня краіны, заявіла старшыня Савета Рэспублікі, упаўнаважаны прадстаўнік кіраўніка дзяржавы ў г.Мінску Наталля Качанава ў час урачыстай цырымоніі адкрыцця новага будынка гімназіі №42 г.Мінска імя Ж.І.Алфёрава
Гімназія размешчана на вул.Ільянскай і разлічана на 1020 навучэнцаў. Прыярытэтным напрамкам работы ўстановы адукацыі з'яўляецца стварэнне шматфункцыянальнага адукацыйнага асяроддзя, што забяспечвае атрыманне якаснай агульнай сярэдняй адукацыі кожным навучэнцам з улікам яго індывідуальных асаблівасцей і патрэбнасцей.
На здымку: старшыня Савета Рэспублікі, упаўнаважаны прадстаўнік кіраўніка дзяржавы ў г.Мінску Наталля Качанава ў час сустрэчы з вучнямі