У Магілёве ва ўрачыстай абстаноўцы адкрылі сярэднюю школу №24 імя К.М.Сіманава ў раёне вуліц Стасава і Грышына.
Новая школа разлічана на 1020 месцаў і размешчана ў маладым мікрараёне горада, які хутка развіваецца. У гэтым навучальным годзе за парту сядуць амаль 1 тыс. дзяцей.