У Мінску прайшла акцыя "Трамвай Перамогі". Пасажыры і ініцыятары акцыі – навучэнцы мінскай гімназіі №22. Святочна ўпрыгожаны трамвай прайшоў па маршруце № 11 ад станцыі "Зялёны луг-5" да разваротнага кальца на плошчы Змітрака Бядулі.