Беларуская фрыстайлістка Ганна Гуськова 14 лютага заваявала сярэбраны алімпійскі медаль у лыжнай акрабатыцы. Гэта другая ўзнагарода беларусаў на пекінскай Алімпіядзе.
Алімпійская чэмпіёнка Пхёнчхана-2018 адкрывала вырашальны раўнд барацьбы за медалі і атрымала за свой скачок 107,95 бала. Яе рэзультат змагла пераўзысці толькі праслаўленая кітаянка Сюй Мэнтаа - 108,61. Бронзу заваявала амерыканская спартсменка Меган Нік - 93,76.
У сваёй лепшай спробе першага фінальнага этапу Ганна Гуськова атрымала 92,00 бала, гэта быў шосты рэзультат.