У цэнтры Брэста – на вуліцы Гогаля – разгарнуўся пераднавагодні кірмаш: тут размясціліся шматлікія рамеснікі і больш за 60 гандлёвых арганізацый. Як і год таму, менавіта тут можна пачаставацца гарбатай з самага вялікага самавара Беларусі.