Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Прэзідэнцкія выбары-2025 у Беларусі
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Фота | ПРЫРОДА БЕЛАРУСІ: ландшафтны заказнік "Блакітныя азёры"

ПРЫРОДА БЕЛАРУСІ: ландшафтны заказнік "Блакітныя азёры"

ПРЫРОДА БЕЛАРУСІ: ландшафтны заказнік
20 Кст 2021

Высокія ўзгоркі, якія чаргуюцца з крутымі абрывамі, маляўнічыя азёры, акружаныя старажытнымі лясамі, і рэліктавыя расліны - венерын чаравічак, лясны цюльпан, казялец Рупрэхта... Дзе яшчэ можна ўбачыць столькі форм рэльефу і столькі рэдкіх раслін?! Запрашаем вас зрабіць асенняе падарожжа ў адну з дзівосных мясцін Беларусі  ландшафтны заказнік "Блакітныя азёры".

"Блакітныя азёры", якія знаходзяцца на тэрыторыі нацыянальнага парку"Нарачанскі", яшчэ не так разбалаваны ўвагай турыстаў, як Браслаўскія, аднак маляўнічыя краявіды многіх з іх ужо абляцелі старонкі travel-блогераў. Балдукская азёрная група ўяўляе сабой россып больш як з 10 вадаёмаў рознай глыбіні і памераў, сфарміраваных леднікамі, якія адступілі 11-12 тысяч гадоў таму. У яе ўваходзяць Балдук, Балдучыца, Вялікі Болцік, Глубелька, Глубля, Глухое, Ільгінія, Імшарац, Карасік, Мёртвае, Малы Болцік, Акунёк і Ячмянёк.

Адным з рэкардсменаў па глыбіні сярод беларускіх азёр з'яўляецца мясцовы Балдук (звыш 46 м). З-за старажытнага Валдайскага абледзянення на яго дне і ўздоўж берага знаходзяцца валуны з тысячагадовай гісторыяй. Вядома, што ў адрозненне ад іншых тутэйшых вадаёмаў, Балдук утварыўся пасля праворвання ледніком грунту ў месцы тэктанічнага разлому. Дарэчы, яго схілы даволі крутыя (у некаторых месцах сустракаюцца і 30-градусныя), а вада змяняецца не менш, чым за 30 гадоў!

Возера Глубелька (28 м) уступае па глыбіні Балдуку, аднак вядома як адна з самых рамантычных мясцін: яго форма нагадвае сэрца, а ў цэнтры размешчаны сапраўдны востраў. У летні час вада ў возеры даволі празрыстая і, паводле слоў падарожнікаў, бачнасць можа дасягаць 4,5 м.

Да нашага часу дайшлі легенды аб тым, што менавіта ў Мёртвым возеры (24 м) хавалі вікінгаў. Магчыма, містычнае мінулае зрабіла яго самым папулярным з "Блакітных азёр" сярод турыстаў. Вадаём вылучаецца тым, што вучоныя знайшлі ў ім 300-метровую поласць з серавадародам. Больш таго, згодна з даследаваннямі, верхнія слаі вады ў возеры прэсныя, ніжнія – мінералізаваныя. Нягледзячы на гэта, тут да гэтага часу водзіцца рыба і растуць белыя гарлачыкі.

Чароўныя асеннія віды на "Блакітныя азёры" – у альбоме Belarus.by.

Лясы ў ландшафтным заказніку "Блакітныя азёры"
Ландшафтны заказнік "Блакітныя азёры" восенню
ПРЫРОДА БЕЛАРУСІ: ландшафтны заказнік "Блакітныя азёры"
Ландшафтны заказнік "Блакітныя азёры" восенню
Захад сонца ў заказніку "Блакітныя азёры"
Папярэдняя       1 2 3 4      Наступная