Пункт пропуску "Брузгі" на беларуска-польскай граніцы сустракае цішынёй. З-за каранавіруса суседзі забаранілі ўезд. Тут няма прывычных легкавушак. Актыўна рухаецца ў абодва бакі толькі паток фур, які, нягледзячы на ўсю сітуацыю ў Еўропе, так і не зменшыўся. Пагранічнікі праводзяць узмоцнены санітарна-каранцінны кантроль. Усе супрацоўнікі ў дастатковай колькасці забяспечаны неабходнымі сродкамі індывідуальнай абароны.
Падыход да бяспекі ў пункце пропуску сур'ёзны. Работнікі сустракаюць падарожнікаў у масках і пальчатках. Кожны пост мае ў распараджэнні дазатары з антысептыкамі. Апрацоўка рук - пасля кожнага пашпарта.