Антысептычны гель для рук пачало выпускаць ААТ "Бабруйскі завод біятэхналогій". Цяпер вырабляецца 7 тыс. л гелю за суткі, аднак ёсць магчымасць павялічыць магутнасці.
Айчынны прадукт паступае ў продаж ва ўсе гандлёвыя сеткі, яго таксама закупляюць юрыдычныя асобы для прадпрыемстваў і арганізацый па ўсёй рэспубліцы. Адрэгуляваць і пашырыць вытворчасць гелю для рук плануюць на працягу месяца.