Яшчэ ў верасні 2014 года па ініцыятыве БРСМ стартавала самая масавая дыскусійная пляцоўка "Адкрыты дыялог. Моладзь Беларусі: традыцыі і будучыня". У гасцях у актывістаў па ўсёй краіне пабывалі прадстаўнікі ўлады, кіраўнікі кампаній, спартсмены, артысты... У Год моладзі фармат жывых стасункаў стаў яшчэ больш запатрабаваным. На з'ездзе БРСМ да адкрытага дыялогу запрасілі Прэзідэнта. Аляксандр Лукашэнка прыехаў на сустрэчу, каб пагаварыць з моладдзю, адказаць на пытанні, пачуць ідэі і меркаванні...