У Старым замку Гродна вядзецца першая чарга рэканструкцыі. Да канца года плануецца завяршыць узвядзенне вежы і камяніцы, уставіць вокны і пачаць унутраную аддзелку. На будаўнічай пляцоўцы знаходзіцца і купал уязной вежы, яго некалькі разоў паднімалі на вежу для прымеркі.