Беларускі барэц Кірыл Грышчанка заваяваў залаты медаль на турніры ІІ Еўрапейскіх гульняў
30 Чэр 2019
Беларускі атлет грэка-рымскага стылю Кірыл Грышчанка (вагавая катэгорыя 130 кг) стаў чэмпіёнам турніру ІІ Еўрапейскіх гульняў. У схватцы за залаты медаль беларус аказаўся мацнейшы за грузіна Якаба Каджая – 5:1.