Беларуская веласіпедыстка Таццяна Шаракова стала чэмпіёнкай ІІ Еўрапейскіх гульняў
30 Чэр 2019
У вырашальным заездзе за золата Таццяна Шаракова паказала час 3 мін 32,045 сек і больш як на 5 секунд апярэдзіла італьянку Марту Кавалі. Бронзу заваявала расіянка Тамара Дронава.