Беларускі спартсмен Дзмітрый Асанаў (вагавая катэгорыя да 60 кг) стаў чэмпіёнам турніру па боксе II Еўрапейскіх гульняў. Паспяхова прайшоўшы адборачныя баі, беларус у паўфінале адолеў армянскага баксёра Карэна Танаканяна. У схватцы за залатую ўзнагароду ён быў мацнейшы за расіяніна Габіла Мамедава.