Пасля прэзентацыі ўнікальнага для сталіцы арт-аб’екта – шасціметровага "Трыумфальнага слана" аўтарства Сальвадора Далі – у Мінску адкрылі цэлую экспазіцыю з арыгіналамі работ знакамітага сюррэаліста.
Пачынаючы з 16 сакавіка і па 30 чэрвеня кожны жадаючы зможа зазірнуць у "Сусвет Далі": для гэтага трэба толькі пераступіць парог Нацыянальнага мастацкага музея. Зрэшты, экспазіцыя сустрэне свайго гледача яшчэ да таго, як ён падымецца па прыступках НММ. Каля ўвахода ў галоўную арт-скарбніцу краіны размясцілася яшчэ адна манументальная работа Сальвадора Далі – "Пакланенне Тэрпсіхоры".
А далей – самае цікавае. Дзякуючы заснавальніку калекцыі і кіраўніку кампаніі "Сусвет Далі" Беньяміна Леві, які працаваў з іспанскім мастаком у 1960-я гады, сталічны глядач можа ўбачыць экспазіцыю больш як са 100 прадметаў, створаных Далі. Галоўная роля тут адведзена скульптуры, астатняе – графіка, ювелірныя вырабы, шэдэўры дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва…
Міжнародны выставачны праект "Сальвадор Далі" – у фотагалерэі!