26 снежня НАК Беларусі правёў традыцыйную навагоднюю "Алімпійскую ёлку". На свяце сабраліся чэмпіёны і прызёры Алімпійскіх гульняў, ветэраны спорту, прадстаўнікі спартыўных арганізацый з усіх рэгіёнаў Беларусі са сваімі дзецьмі і ўнукамі. На мерапрыемства запрошаны больш за 350 дзяцей ва ўзросце ад 2 да 14 гадоў.