Неабходна распрацаваць і рэалізаваць стратэгію інавацыйнага развіцця Саюзнай дзяржавы, каб процістаяць глабальным эканамічным выклікам і заняць дастойнае месца на сусветным рынку. Такое меркаванне выказаў на пасяджэнні секцыі "Міжнародная дзейнасць і эканамічная бяспека" на V Форуме рэгіёнаў Беларусі і Расіі старшыня Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Аляксандр Шумілін.