Пераможцай конкурсу "Палеская прыгажуня-2018" стала Юлія Герасіменка з Петрыкава. Першая віцэ-міс – яе зямлячка Маргарыта Валодзькіна, другой віцэ-міс названа Аляксандра Папок. За званне самай прыгожай дзяўчыны Палесся змагаліся 11 цудоўных беларусак з Петрыкаўскага, Столінскага, Пінскага і Лунінецкага раёнаў.