Цырымонія гашэння спецыяльным штэмпелем мастацкага маркіраванага канверта, якую правялі намеснік прэм'ер-міністра Ігар Петрышэнка, губернатар Брэсцкай вобласці Анатоль Ліс і старшыня Іванаўскага райвыканкама Юрый Бісун, адбылася ля павільёна РУП "Белпошта" на цэнтральнай плошчы горада Іванава.