25 лістапада 2018 года Беларусь другі раз стане краінай-гаспадыняй міжнароднага песеннага форуму – у 2010 годзе дзіцячае "Еўрабачанне" праходзіла ўжо ў Мінску. Арганізатары актыўна рыхтуюцца да старту конкурсу: заяўкі ад выканаўцаў прыняты (а ў бягучым годзе колькасць краін-удзельніц пабіла мінулагодня рэкорды – упершыню ў гісторыі "Еўрабачання" афіцыйна заяўлена 20 дзяржаў), пляцоўкі шоу выбраны, эскізы дэкарацый прадуманы і, галоўнае, вызначаны прадстаўнік Беларусі.
Ім стаў 14-гадовы Даніэль Ястрэмскі. Юны выканаўца нарадзіўся ў амерыканскім Цынцынаці, жыве і вучыцца ў Мінску. Даніэль спрабаваў ужо свае сілы ў тэлевізійным шоу "Украіна мае талент. Діти" і "Дзіцячая Новая хваля". Акрамя таго, ён скончыў музычную школу па класе фартэпіяна і навучаўся ў Акадэміі папулярнай музыкі Ігара Крутога. Пад слоганам "Еўрабачання"-2018 Light Up! артыст выканае кампазіцыю Time.
Яркія выступленні нацыянальнага адбору, эмоцыі і галоўны прыз –хрустальнае сэрца – у руках Даніэля Ястрэмскага – у музычным рэпартажы!