Калі над пляцоўкай бард-рыбалкі згусціўся змрок, канцэртнымі агнямі неба асвяцілі прамяні пражэктараў ад галоўнай сцэны. Гучалі песні Аляксандра Галіча. З сольнымі выступленнямі і сумеснымі праектамі выступілі Аляксей Кудраўцаў (Чэхія), Вольга Залеская (Беларусь), Ціна Айсбрэнер (Германія), Галіна і Андрэй Салаўёвы, Аляксей Захаранкаў (Расія), Уладзімір Васільеў і Уладзімір Новікаў (Украіна).
Танцавальную ноч на малой сцэне прадоўжылі Яцак Бясчыньскі (Польшча) з групай "Надзеі маленькі аркестрык", а на вялікай – выступалі з праектам "А-ля стылягі" маскоўскі госць Псой (Павел) Караленка і група "Госці" з Мінска.