Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Фота | Хатынь... 75 год з дня трагедыі спаленай вёскі, якая стала сімвалам смутку і болю Беларусі

Хатынь... 75 год з дня трагедыі спаленай вёскі, якая стала сімвалам смутку і болю Беларусі

Хатынь... 75 год з дня трагедыі спаленай вёскі, якая стала сімвалам смутку і болю Беларусі
18 Сак 2018

Для Беларусі сакавіцкія дні 2018 года адзначаны сумнай датай: 75 гадоў таму на Зямлі не стала Хатыні. Знікла з жыцця ціхая гасцінная беларуская вёсачка. Ад рук нацыстаў загінулі амаль усе яе жыхары. У Хатыні жылі звычайныя беларускія сяляне, апрацоўвалі зямлю, вырошчвалі збожжа, бульбу, стагавалі сена, гадавалі дзяцей, спраўлялі вяселлі і святы, марылі пра будучыню, якая для іх не настала. Хатынь не проста старонка Вялікай Айчыннай вайны, гэта сімвал вялікай трагедыі, наш боль.

Трагедыя напаткала Хатынь у сонечны дзень 22 сакавіка 1943 года. У гэты дзень для аднаўлення пашкоджанай партызанамі паміж Плешчаніцамі і Лагойскам лініі сувязі былі накіраваны два ўзводы 1-й роты 118-га паліцэйскага ахоўнага батальёна. Пад'ехаўшы да месца абрыву, паліцаі трапілі ў засаду, арганізаваную партызанскім атрадам "Мсцівец". Партызаны абстралялі аўтакалону фашыстаў. У перастрэлцы, пасля якой партызаны адступілі, быў забіты нямецкі шэф-камандзір роты гаўптман Ганс Вёльке. Гэты выпадак быў асаблівым для фашысцкіх захопнікаў, паколькі яго вынік выходзіў за рамкі звычайнага бою з партызанамі. Забіты нямецкі афіцэр Ганс Вёльке быў шырока вядомы ў Германіі. У даваенны час ён быў спартсменам. Сусветную вядомасць яму прынесла Алімпіяда 1936-га, якая якраз і праходзіла ў Германіі. На ёй Ганс устанавіў сусветны рэкорд у штурханні ядра і стаў першым у гісторыі немцам, які атрымаў алімпійскую ўзнагароду ў лёгкай атлетыцы. Спартсмен адразу ж атрымаў асабістае віншаванне Гітлера і быў удастоены афіцэрскага чыну. Калі пачалася Вялікая Айчынная вайна, на перадавую Вёльке не трапіў, а быў накіраваны на больш ціхую воінскую пасаду камандзірам адной з рот 118-га паліцэйскага батальёна. Пасля інцыдэнту з Лагойска быў выкліканы спецбатальён на чале са штурбанфюрэрам Оскарам Дзірлевангерам. Па слядах, пакінутых партызанамі на сакавіцкім снезе, фашысцкія захопнікі прыйшлі ў акружаную лесам Хатынь.

Хатынь... 75 год з дня трагедыі спаленай вёскі, якая стала сімвалам смутку і болю Беларусі
Трагедыя Хатыні
Цяжкія ўспаміны
Няскораны чалавек
Больш за 9 000 спаленых вёсак
1 2 3 4      Наступная