Урачыстую цырымонію ўзнагароджвання жыхароў сталіцы, удастоеных ганаровага звання "Мінчанін года", прымаў 9 верасня Вялікі тэатр оперы і балета Беларусі. Узнагароды – дыпломы і нагрудныя знакі – за высокія дасягненні ў працы, асабісты ўклад у сацыяльна-эканамічнае і культурнае развіццё гарада з рук мэра горада Андрэя Шорца атрымалі 13 мінчан.
"Сёння ў гэтай зале сабраліся сапраўдныя патрыёты Мінска. Хачу падзякаваць усім, хто сваёй штодзённай працай робіць горад больш паспяховым”, – сказаў на цырымоніі Андрэй Шорац.