Афіцыйна свята 9 верасня пачалося ўрачыстай цырымоніяй ускладання кветак да стэлы "Мінск – горад-герой", у якой прынялі ўдзел мэр Андрэй Шорац, дэлегацыі гарадоў-пабрацімаў і партнёраў сталіцы, а таксама дэпутаты, прадстаўнікі раённых адміністрацый, грамадскіх арганізацый і працоўных калектываў.