Міжнародны кубак па паветраплавальным спорце, прысвечаны 950-годдзю Мінска, адкрыўся яшчэ 8 верасня на пляцоўцы аэрапорта Мінск-1, сабраўшы спартсменаў з 7 краін. З-за моцнага ветру першы старт давялося перанесці, але святочны ўік-энд атрымаўся эфектным. На працягу спаборніцкіх палётаў жыхары сталіцы і наваколля назіралі чароўнае відовішча: 35 экіпажаў цеплавых аэрастатаў "афарбавалі" мінскае неба, павіншаваўшы горад з юбілеем. Акрамя таго, паветраплавальнікі прынялі ўдзел у музычна-піратэхнічным шоу каля Палаца спорту – сінхронна і музычна выпускалі вогненныя "ўспышкі" з газавых гарэлак.