Міжнароднае супрацоўніцтва для беларускага НДЦ "Зубраня" – шматгадовая традыцыя. Толькі нядаўна завяршылася аздараўленчая змена для хлопчыкаў і дзяўчынак з Японіі, а ўвогуле з пачатку года тут адпачывалі дзеці з 41 краіны. Для юных сірыйцаў падрыхтавалі асаблівую праграму з акцэнтам на аздараўленне.
"Сірыйскія дзеці любяць гуляць, бегаць, займацца спортам, у прыватнасці, праяўляюць вялікую цікавасць да футбола. Асабліва ім падабаецца катацца на веласіпедах. Але ў сябе дома не ўсе могуць гэта рабіць. Дзеці хочуць даведацца пра нешта новае, вучыцца", - адзначыў выхавальнік НДААЦ "Зубраня" Арцём Семянец.