На панарамным ліфце гасцініцы "Беларусь" можна падняцца на адну з самых высокіх аглядных пляцовак горада. З гэтага даху адкрываюцца выдатныя віды Мінска: гістарычны Верхні горад і сучасны цэнтр сталіцы, рака Свіслач, знакамітае Траецкае прадмесце і востраў Слёз, старадаўняе Ракаўскае прадмесце, праспект Пераможцаў...