Адукацыйная пляцоўка EDUTAINMENT прыцягвала наведвальнікаў тэмамі аб рабоце мары, сямейным бізнесе, ідэальным мінскім грамадскім харчаванні і міжнародным медыярынку. А ў перапынках паміж лекцыямі можна было добра размяцца – патанцаваць і папрактыкаваць ёгу, заняцца жывапісам або проста павесяліцца каля чарговай крэатыўнай фотазоны.
Убачыць "самы круглы ў свеце ложак" (тэатральная пастаноўка студыі KoniSlon), змайстраваць упрыгажэнні і скульптуры, а таксама пабудаваць сапраўдны будынак з паперы і дрэва прапаноўвала гасцям забаўляльная дзіцячая пляцоўка KIDSTERS.