У рамках юбілейных мерапрыемстваў у беларускай сталіцы адкрыліся фотавыстаўка, прысвечаная 70-годдзю ўтварэння ААН і ўдзелу Беларусі ў рабоце арганізацыі, а таксама мастацкая экспазіцыя работ фіналістаў рэспубліканскага конкурсу "ААН вачамі дзяцей". На вернісажы пабывалі міністр замежных спраў Уладзімір Макей і рэзідэнт-каардынатар ААН/прадстаўнік ПРААН у Беларусі Санака Самарасінха.