Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Фота | Фотавыстаўка БЕЛТА "Перамога – адна на ўсіх"

Фотавыстаўка БЕЛТА "Перамога – адна на ўсіх"

Фотавыстаўка БЕЛТА
11 Сак 2015

Рэспубліканская фотавыстаўка "Перамога – адна на ўсіх" – эксклюзіўны праект буйнейшага і старэйшага інфармагентства краіны да 70-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. У экспазіцыі прадстаўлена каля 80 работ вядомых ваенных карэспандэнтаў, рэпарцёраў Беларускага тэлеграфнага агенцтва, на якіх адлюстраваны ваенны час – франтавыя будні, партызанская барацьба і жыццё мірнага насельніцтва, а таксама вызваленне і далейшае аднаўленне краіны. Пасля ўрачыстага адкрыцця ў Гомелі фотавыстаўка прадоўжыла падарожжа па абласных гарадах Беларусі.

Фотавыстаўка БЕЛТА "Перамога – адна на ўсіх"
Нямецкая тэхніка на вуліцы М. Горкага ў Мінску. Чэрвень 1941 г.
Мужчына і жанчына з дзіцем, якія бягуць з акупіраванага фашыстамі Мінска, 9 жніўня 1941 года.
Эшалон з савецкімі ваеннапалоннымі на шляху ў Германію. 3 кастрычніка 1941 г.
Трагічныя моманты ваеннага часу, якія трапілі ў аб’ектыў фотакарэспандэнта газеты "Уничтожим врага" (3-і Беларускі фронт) В.І. Аркашова.
1 2 3 4 5  [6..11]      Наступная