XXVII Міжнародны форум па інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогіях "ТІБО-2021" адкрыўся ў Мінску. У форуме традыцыйна прымаюць удзел буйнейшыя айчынныя і замежныя вытворцы тэлекамунікацыйнага абсталявання, апаратных сродкаў і праграмнага забеспячэння, кампаніі - аператары мабільнай і фіксаванай сувязі, распрацоўшчыкі і пастаўшчыкі высокатэхналагічных прадуктаў, сістэм бяспекі, інтэлектуальных рашэнняў і сэрвісаў для масавага і карпаратыўнага сегмента.