XXXIV Міжнародны фестываль сучаснай харэаграфіі адкрыўся ў Віцебску вечарам 22 лістапада. Урачыстай цырымоніі папярэднічалі сустрэча заснавальнікаў праекта з канкурсантамі, адкрыццё выставы жывапісу і медыйнага праекта аб сучасным танцы ў Віцебску ў 1992-2022 гадах.