Лён – расліна-сімвал Беларусі, візітная картка краіны. Тканіны, кашулі, ручнікі, лялькі – толькі малая частка самабытных вырабаў і сувеніраў, якія ствараюцца з "паўночнага шоўку". І вядома, невыпадкова, што ў гонар гэтага нацыянальнага здабытку заснаваны такі фестываль. У праграме-2020 – цэлы калейдаскоп падзей: музычныя выступленні, выстаўкі і варкшопы ад народных майстроў дэкаратыўна-прыкладной творчасці, экспазіцыя музея лёну пад адкрытым небам, тэматычныя падворкі, ільняны парад і дэфіле, ільняныя пачастункі. Галоўным персанажам фестывалю ў Карме стала міфалагічная палявая гаспадыня – Клюсымка.