Пасля сямідзённага падарожжа па Беларусі 30 кастрычніка "Экспрэс ААН-70" прыбыў у Мінск. На пероне ўдзельнікаў ініцыятывы сустрэў губернатар сталічнага рэгіёна Сямён Шапіра, які ад імя Мінскай вобласці падпісаў Дэкларацыю прыхільнасці да Мэт устойлівага развіцця.