Дзень жывой археалогіі прайшоў 28 жніўня на тэрыторыі археалагічнага музея пад адкрытым небам у нацыянальным парку "Белавежская пушча". Госці турыстычнага мерапрыемства змаглі наведаць экспазіцыю музея ў інтэрактыўным фармаце. Наведвальнікі маглі прыняць удзел у майстар-класах па стральбе з лука, кіданні кап'я, вырабе посуду, ткацтве і ўбачыць рэканструкцыю сярэдневяковых баёў.