На біятлонным комплексе "Сож" Гомельскага абласнога цэнтра алімпійскага рэзерву па вяслярных відах спорту і біятлоне праходзяць абласныя спаборніцтвы сярод дзяцей і падлеткаў па біятлоне "Снежны снайпер" на прызы Прэзідэнцкага спартыўнага клуба. У спаборніцтвах прымаюць удзел 350 спартсменаў у чатырох узроставых групах. Па выніках будзе сфарміравана зборная каманда Гомельскай вобласці, якая прадставіць рэгіён на рэспубліканскіх спаборніцтвах.