Датэрміновае галасаванне на выбарах Прэзідэнта праходзіць па ўсёй тэрыторыі Беларусі з 4 жніўня па 8 жніўня ўключна. Загадзя маюць магчымасць прагаласаваць выбаршчыкі, якія не змогуць гэтага зрабіць у дзень правядзення выбараў 9 жніўня.