У аграгарадку Бездзеж Драгічынскага раёна прайшоў унікальны старадаўні абрад "Стрылка". Гэты вясенні абрад унесены ў спіс нематэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей Беларусі. У Бездзежы яго праводзяць у першы дзень праваслаўнага Вялікадня.