Ваеннаслужачыя 38-й Брэсцкай асобнай гвардзейскай дэсантна-штурмавой Венскай Чырванасцяжнай брыгады 5 мая напярэдадні 75-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне арганізавалі флэш-моб. Больш за 700 салдат выстраіліся ў фразу "Стаялі насмерць", якая напісана каля Вечнага агню мемарыяльнага комплексу "Брэсцкая крэпасць - герой".