Скульптурную кампазіцыю з бюстам Янкі Купалы адкрылі 1 ліпеня ў пасёлку Копысь Аршанскага раёна – у месцы, дзе некалі жыў народны паэт. На пастаменце з граніту ў бронзе – знакаміты пясняр. На шэрай пліце побач з бюстам паказаны два буслы, якія ляцяць уверх, нібы крылатыя радкі купалаўскіх вершаў. Гэта работа кітайскага скульптара У Вэйшаня стала падарункам пасольства Кітайскай Народнай Рэспублікі ў Беларусі, прадстаўнікі якога пабывалі ў музеі-сядзібе Янкі Купалы ў Ляўках і натхніліся жыццём і творчасцю класіка.