Беларуская спартсменка Ірына Курачкіна (вагавая катэгорыя 57 кг) заваявала залаты медаль турніру па барацьбе II Еўрапейскіх гульняў. Паспяхова пераадолеўшы кваліфікацыйныя паядынкі, Ірына Курачкіна выйшла ў паўфінал, дзе перамагла малдаванку Настассю Нічыту - 8:6. У схватцы за золата беларуска выйграла ў балгарскай спартсменкі Мімі Хрыставай - 10:0.