Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 12 лістапада ў Вене прыняў удзел у рабоце аўстрыйска-беларускага бізнес-форуму. У сваім выступленні кіраўнік дзяржавы агучыў не толькі важныя для бізнесменаў пасылы, але і адкрыта выказаўся па шэрагу злабадзённых сусветных праблем і геапалітычных пытанняў.
"Думаю, што неабходнасць сустрэч у такім фармаце наспела даўно. Бізнес нашых краін чакае дакладных палітычных сігналаў (калі гэта патрэбна, лічыце, што гэта і ёсць сігнал), якія дэманструюць гатоўнасць Мінска і Вены надаць двухбаковым адносінам доўгачасовы характар. Мэта майго афіцыйнага візіту ў сталіцу Аўстрыі ў тым, каб пацвердзіць зацікаўленасць Мінска ў выбудоўванні трывалых сувязей не толькі з еўрапейскімі палітыкамі, але і бізнесам", - заявіў беларускі лідар.