У канцэртнай зале "Віцебск" 22 лістапада ў час XXXI Міжнароднага фестывалю сучаснай харэаграфіі (IFMC) адбыўся паказ балета "Спячая прыгажуня" акадэмічнага тэатра "Кіеў мадэрн-балет" (Украіна).
"Спячая прыгажуня" харэографа Раду Паклітару распавядае аб чалавечым быцці, вечных маральных прынцыпах. Новая гісторыя прывяла караля да сапраўднага кахання не праз сто гадоў, а праз восем стагоддзяў, а ў каралеўскім палацы пасяліліся дзіўныя казачныя героі.